17 верасня 2024 года ўся Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных свят.
Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. Гэта свята, якое заклікае людзей не толькі ўзгадаць найважнейшыя гістарычныя падзеі. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным напрамку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.
У рамках правядзення мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства ў 1 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гэтаму святу.
Вучні даведаліся пра гісторыю свята, пра тое, што адбылося на Беларусі 85 гадоў таму назад. Рабяты праверылі свае веды пры складванні пазлаў, узгадалі дзяржаўныя святы і даты, калі яны святкуюцца, пашырылі кругагляд з дапамогай прыказак. Таксама прыгадалі народнасці, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Замацавалі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Беларусі - гербе, сцягу і гімне, аб іх вялікім значэнні для кожнага грамадзяніна.
Кожны з вучняў зразумеў, што моцная Беларусь тады, калі яна адзіная. Менавіта таму ў нашай краіне ёсць такое важнае свята - Дзень народнага адзінства.