06.05.2023
Патрыятычны ўрок “ Памяць Беларусі”
06.05.2023 г. –у Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся патрыятычны ўрок “ Памяць Беларусі” .
У ходзе ўрока вялася гутарка пра бессмяротныя подзвігі нашага народа ў гады вайны, пра захоп і акупацыю Ганцаўскага раёна і вёскі Агарэвічы. Пра ўшанаванне памяці воінаў, нашых землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і імёны якіх увекавечаны на помніку ў скверы вёскі Агарэвічы. Пра тое, што абавязак кожнага з нас – ведаць сваю гісторыю, гісторыю сваёй сям'і і нашай краіны! Важна беражліва захоўваць памяць, памяць пра тых, каго ўжо няма побач з намі і гэта памяць пра іх заўсёды з’яўляецца жывой, невычэрпнай крыніцай барацьбы за мір ва ўсім міры.