Архив новостей

07.04.2023

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

7 красавіка ў школе адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі па беларускай мове і літаратуры як эфектыўны сродак фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў". Педагогі раёна наведалі адкрыты ўрок па беларускай мове ў 7 класе, на якім Наталля Уладзіміраўна Табала прадэманстравала магчымасці выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій з прымяненнем  нацыянальна маркіраваных моўных адзінак. Затым гасцям была прапанавана імпрэза "Хутка свята ў сям'і дзеда Ігната", падрыхтаваная вучнямі школы.

Разделы сайта