21.02.2022
Міжнародны дзень роднай мовы
Сёння, 21 лютага, ў нашай школе адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу дня гучала наша мілагучная родная мова. Настаўнікі і вучні не засталіся раўнадушнымі да прапанаваных конкурсаў, гульняў, адгадвання загадак і іншае. Цікавасць у вучняў выклікала гульня "У рыфму", якая паказала, што быць паэтам - гэта нялёгкая справа. Заданне "Наадварот", выпрабаванне вучняў у якасці перакладчыкаў, яшчэ адзін доказ таго, што веды патрэбна папаўняць. Наведалі віртуальны "Музей народнага побыту", дзе паспрабавалі сябе ў якасці знаўцаў прадметаў побыту беларускіх сялян. Свята роднага слова завяршылася, але родная мова працягвае гучаць у школе.