РусскийБеларускiEnglish

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«ОГАРЕВИЧСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА»

ГАНЦЕВИЧСКОГО РАЙОНА

 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Сервисы | Профсоюзная организация | 2024 - Год качества | Методическая работа | Воспитательная работа | Обучение в рамках международных договоров | Полезные каникулы | 1 класс | Учебный год 2023/2024 | Образовательный процесс | Платные услуги | Фотогалерея | Защита персональных данных | Школьное питание | Детские и молодежные общественные объединения | Память и боль земли белорусской

 

Меню раздела

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 


22.04.2024

ШАГ " Я и культура"

Блок«Яі Культура»

Тэма«Нашы падарожжы па Беларусі»

Мэта: фарміраваць у дзяцей каштоўнаснае стаўленне да сваёй краіны і сваёй малой радзімы.

Задачы: пашырыць веды вучняў пра Беларусь; развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці вучняў праз настольную гульню - віктарыну «Беларусь: гісторыя і сучаснасць»; выхоўваць любоў да сваёй Радзімы.

 

                                                                 Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

З дзяржаўнага гімна

 

29 красавіка ў 7 класе, у рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў V - VII класаў, была праведзена класная гадзіна па тэме «Нашы падарожжы па Беларусі».

На пачатку занятку настаўніца зачытала словы з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, дзякуючы якім рабяты вызначылі, аб чым пойдзе гаворка на мерапрыемстве.

Затым Лілія Яўгеньеўна азнаеміла з правіламі гульні - віктарыны «Беларусь: гісторыя і сучаснасць», прадставіла вядучага, падрыхтаванага аднакласніка, і прапанавала пасля гульні скласці арт –праект “ Наша любоў да Беларусі”.

Настольная гульня “Беларусь. Гісторыя і сучаснасць” праводзілася па наступных тэмах: «Геаграфія», «Гісторыя», «Біялогія», «Мастацтва» і «Прамысловасць». Гульнёвае поле мае абрысы карты Беларусі на якой размешчаны населеныя пункты, гісторыка-культурныя аб’екты, рэкі, птушкі і жывелы, якія насяляюць нашу краіну. Вучні працавалі ў парах, па чарзе кідалі кубік, а пасля параішыся выбіралі з чатырох варыянтаў правільны адказ. Калі адказ быў правільны, то вучні перасоўвалі сваю фішку ўперад, а калі адказ быў няправільны, то вучням трэба было ўспомніць верш, казку, песню на беларускай мове. Прыемным момантам для вучняў было выпаданне “джокера”, дзе можна было прасунуцца наперад на 10 клетачак, а пасля па спецыяльным прыкладанні

«АІV – дапоўненая рэальнасць» паглядзець цікавы відэаролік праз GooglePlay.

Вучні з захапленнем пагрузіліся ў атмасферу гульні, якая прапанавала ім не толькі забавы, але і адукацыйны вопыт. Яны падарожнічалі праз гістарычныя эпохі, адкрываючы для сябе ключавыя падзеі, асобы і дасягненні нашай краіны. Настольная гульня" Беларусь: гісторыя і сучаснасць " стала выдатным інструментам для зносін і ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі мерапрыемства. Падчас гульні вучні абмяркоўвалі гістарычныя факты, дзяліліся сваімі ведамі і ўражаннямі пра Беларусь.

Арт-праект" Наша любоў да Беларусі", створаны вучнямі, уяўляў сабой партрэт нашай краіны праз прызму іх уласных перажыванняў, эмоцый і пачуццяў. У гэтым праекце кожны ўдзельнік, выкарыстоўваючы свой талент і творчы падыход, выказаў сваю ўнікальную любоў да Беларусі.

Завяршальным этапам мерапрыемтсва стала заданне “ Мастак”, дзе вучні малявалі не фарбамі , а словамі.Ім неабходна было стварыць карціну аб нашай Радзіме. Кожнае прыгожае слова растлумачыць.

Пад гукі апладысментаў для пераможцаў і вялікай колькасці радасных усмешак наша мерапрыемтва закончылася. Яно пакінула ў сэрцах кожнага прысутнага кроплю чараўніцтва і радасці.

 

 

 

Телефон 8 (01646) 27603, эл. почта ogarevichi@gancevichi.edu.by

Регистрационное свидетельство «©Огаревичская средняя школа, 2019» № 2141102254 от 30.08.2011 г. 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки